Добры сусед чалавека

Пераказы і дыктанты

  Чым далей едзем мы на поўдзень, тым усё больш набывае навакольная мясцовасць знаёмае ўжо нам характэрнае палескае аблічча. Невысокія ўзгоркі з сасновым і лісцвяным лесам чаргуюцца з палямі і садамі, з нізінамі і лугамі, балоцістымі сенажацямі. Серабрацца невялікія звілістыя рэчкі, пабліскваюць сцюдзёныя крыніцы. Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. Дзе-нідзе купамі і ў адзіночку растуць дубы.
 Вунь ходзіць па зялёнай лугавінцы бусел. Сваім бела-чорным адзеннем і чырвонай дзюбай ён ярка вылучаецца на фоне зялёнай травы і блакітнага неба. Як павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, нібы ўважліва вывучае тарфяністую глебу пад нагамі. «Ходзіць, мерыць кожны крок, нібы з вудаю дзядок», – пісаў калісьці Бядуля. А можа, ён правярае, ці добра пракапалі тут меліярацыйную канаву, ці даволі ў ёй вады?
 Гэты сур’ёзны птах з’яўляецца арганічнай часткай беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве ў дружбе, гняздзіцца часта на стрэхах сельскіх будынкаў, на дрэвах каля хат. Народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам чалавека.
(158 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений