Эдуард Акулін — Акварэль

Эдуард Акулін

Руды сітнік. Сіні глей.
Сонца, нібы язь паджары.
Зелень раскі. Бель лілей.
Блякла-шэры колер хмары.

Восень, нібы лагапед,
вымаўленню вучыць ветра…
Топчуць лісцяў жоўты плед
качкі у чырвоных гетрах.

 

Крыніца: Акулін Эдуард. Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 174 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений