Эдзі Агняцвет — Хлеб

Эдзі Агняцвет

Жыта-жыта, жоўтае калоссе!
Навакол бурштынавы разліў.
За гарачым жніўнем прыйдзе восень –
Гаспадыня хмар, садоў і ніў.

І красою фарбаў разнастайных
Разгарацца шумныя лясы.
А пакуль плывуць-плывуць камбайны,
Падаюць са звонам каласы.

Жыта-жыта! Доўгая дарога –
Ад зярнят, рассыпістых, малых,
Да буханкі хлеба аржанога,
Да акрайца у руках тваіх.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений