– Скажы, Параска,
Калі ласка,
Якую ты чытала казку?
Параска думае: «Ой, ой,
Я ж не чытала ні адной!»
Хтось шэпча ў класе:
– Курка Раба…
Параска кажа:
– Мурка-жаба.
Хтось шэпча:
– Журавель і чапля.
– Я помню:
«Муравей і шабля».
– Скажы, Параска, калі ласка,
Якіх ты ведаеш звяроў? –
Тут чхнуў яе сусед Пятроў.
Яму шапнулі:
– Будзь здароў!
Параска, не дачуўшы слоў,
Сказала:
– Ведаю кароў.
– Вось дык цікава, звер – карова!
Скажы нам,
Пражыць не можаш ані дня?
Маўчыць Параска… Цішыня…
Глядзіць яна ва ўсе бакі.
Глядзіць на столь і на падлогу,
Хто прыйдзе ёй на дапамогу?
Знайшоўся жартаўнік такі,
Што гучна прашаптаў:
– Падказка.
– Падказка! –
Крыкнула Параска.
А я не ведаю, браткі,
Ці гэта быль,
Ці гэта казка.