Эдзі Агняцвет — Ціхі вечар

Эдзі Агняцвет

Ходзіць сон у цёплых ботах –
Светла-сіні, залаты.
Апускаецца дрымота,
Засынай хутчэй і ты!
Спі, Галінка!

А дачка адкрыла вочы,
Засынаць яна не хоча:
– Я не маю часу спаць,
Трэба ляльку калыхаць.

Той, хто спіць, –

расце здаровы

Лялька, ляж на правы бок!
Я ж табе пашыю новы,
Паркалёвы фартушок.
Стужкі з крамы прынясу я,
Акуратна адпрасую.
Люлі, лялька!

Ды не хоча лялька спаць,
Стала зайку калыхаць:
– Ходзіць сон у цёплых ботах
Спі, мой зайка, люлі-лю!
Рукавічкі для работы
Я табе, малы, зраблю.
I не змогуць застудзіцца
Лапкі ў белых рукавіцах.
Спі, мой зайка!

Кожны мае тут нагрузку:
Мама шые Галі блузку,
Галя – ляльцы фартушок,
Лялька вяжа рукавіцы.
I нікому тут не спіцца,
Хай сабе гусцее змрок!

Сон ступае сам не свой,
Ён ківае галавой:
– Неспакойныя часіны!
Клапатлівыя жанчыны!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений