Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч

  У творчасці Максіма Багдановіча істотнае месца займаюць так званыя “адвечныя” пытанні. Вызначальная тэма зборніка “Вянок” – тэма Жыцця і Смерці. Як адзначае Т. Чабан, гэта тэма пранізвае кожную нізку зборніка: прырода і смерць (“У зачарованым царстве”), гісторыя і смерць (“Старая Беларусь”), радзіма і смерць (“Думы”), горад і смерць (“Места”), мастацтва і смерць (“Вольныя думы”, “Старая спадчына”).
На мяжы стагоддзяў у літаратуры, культуры ўвогуле асаблівую моц набылі апакаліптычныя настроі, адчуванне трагічнасці чалавечага быцця, хуткаплыннасці часу, “канца веку”. Такія настроі праявілася і ў паэзіі Максіма Багдановіча. Гэтаму спрыяла і разуменне М. Багдановічам трагічнасці ўласнага лёсу. В. Максімовіч тлумачыць гэта “імкненнем асобы, якая тонка і балюча ўсведамляе сваю зямную планіду, вызначыць свой быццёвы статус”.
  Вершы Максіма Багдановіча – пра чалавека, яго сутнасць і прызначэнне. Кульмінацыя гэтай праблемы – цыкл “Каханне і смерць”, незакончаны цыкл “Эрас” і блізкія да іх творы. “Па сутнасці, паэзія Максіма Багдановіча – пратэст супраць смерці, нявечнасці, выклік няўмольнаму часу, прыроднаму парадку светабудовы: (“Жывеш не вечна, чалавек, перыжыві ж ў момант век!”).
  Ніхто ў беларускай паэзіі так, як Максім Багдановіч, не здолеў апісаць адчуванні цяжарнай Жанчыны. Аналагаў гэтаму феномену цяжка адшукаць і ў сусветнай літаратуры: “Пра каханне Жанчыны ў паэта напісаліся не песні, а паэтычныя драмы  і трагедыі. У жаночым абліччы трагічная наканавасць чалавечага быцця адкрываецца больш відавочна”.
  Своеасаблівую інтэрпрэтацыю набывае ў творчасці Максіма Багдановіча і вобраз Мадонны. Мадонна – традыцыйны вобраз мастацтва і літаратуры: “Вобраз Мадонны – адвечны, глыбокі і загадкавы вобраз рэлігіі, мастацтва, літаратуры, ідэал высокай красы, спасцігнуць які імкнуліся Рафаэль і Мікельанджала, Дантэ і Петрарка, Пушкін і Дастаеўскі”. Такім чынам беларускі паэт уносіў сваё, індывідуальнае, у тлумачэнне “адвечнага” вобразу: “Каханне і смерць” – гэта своеасаблівае “Евангелле ад Мадонны” – унікальнае ў сусветнай  літаратуры духоўна-эстэтычнае адкрыццё Максіма Багдановіча”.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений