Крыштальны звон бяроз

Пераказы і дыктанты

  На дварэ сакавік. Неба цяпер празрыста-сіняе, і воблакаў на ім амаль няма. А сонца пасля зімы свеціць ярка-ярка.
 Снег памалу днём растае і з шоргатам асядае, а ўначы ён пакрываецца скарынкай. Раніцай гэта скарынка цвёрдая, і па ёй нават можна ісці і не праваліцца.
 Бярозы падрыхтаваліся ўжо да вясны. Пабялела бяроста, ды пупышкі на галінах пабурэлі, наліліся жыватворным сокам. Яшчэ некалькі дзён – і прачнецца бярозавік. Праткні кару – і з яе, як слязінкі, пырснуць светлыя кропелькі. Пі, чалавек, толькі не рабі дрэву вялікіх ран.
 Я люблю гэты бярозавы гай. Сёння ступіў на ўзлесак і пачуў ледзь чутны крыштальны звон. Адкуль ён? Спачатку падумаў, што гэта прачнуўся пад снегам раўчук. Пасля падняў галаву і ўбачыў, што на галінах бярозы мноства тоненькіх ледзяшоў. Падзьме вецер, і яны стукаюцца адна аб адну і меладычна звіняць. Так бярозавы гай вітае вясну.
(139 слоў)

Паводле часопіса «Родная прырода».

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений