Крыжадзюбы

Пераказы і дыктанты

  Я пайшоў на ўзбуджаны гоман лесарубаў.
 На снезе ляжала толькі што зваленая старая елка. Адзін лесаруб трымаў у руках круглае цёплае гняздо. Паўголыя птушаняты спалохана пазіралі на людзей.
 Я растлумачыў, што такі выпадак не надта і рэдкі. Увесь сакрэт у тым, што гэтыя птушкі жывуць высока на дрэвах. Іх гнёзды людзі знаходзяць толькі тады, калі зваляць дрэва.
 Мы вырашылі ўзняць гняздо на суседняе дрэва.
 На наступны дзень я зноў прыйшоў у лес. Цікава было даведацца, ці знайшлі птушанят бацькі.
 – Усё ў парадку. Вось толькі чамусьці бацькі рэдка кормяць іх, – здзіўлена адзначылі лесарубы.
 Я паведаміў, што крыжадзюбы кормяць дзяцей зробленай у валлячку кашкай з хвойнага насення. І шмат часу затрачваюць на здабычу зярнят з мерзлых шышак.
 Да елкі ў гэты час прыляцелі дзве чырванаватыя птушачкі, трошкі большыя за вераб’я. У гняздзе пачуўся тонкі піск.
 Лесарубы пачалі разыходзіцца па сваіх месцах.
(140 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений