Кузьма Чорны — Вераснёвыя ночы

Кузьма Чорны

  1. Кузьма Чорны – майстра псіхалагічнага аналізу. Пры апісанні вобраза Агаты ён актыўна карыстаецца сродкамі моўнай выразнасці: эпітэтамі, параўнаннямі, метафарамі, памяншальна-ласкальнымі словамі. Унутраны стан гераіні пісьменнік перадае праз яе паводзіны (сцэна каля дома, заняткі гаспадаркай і думкі пра іншае, больш вольнае жыццё, пяшчотныя адносіны да пляменніка Стасюка і інш.); унутраныя маналогі (думкі пра адносіны з Чухрэвічам і Асташонкам). Раскрыць трывожны стан жанчыны, якая чакае асабістага шчасця, дапамагаюць апісанні прыроды. Важнае значэнне пры перадачы вобраза галоўнай гераіні надаецца мастацкай дэталі.
  2. Пісьменнік з замілаваннем падае нам вобраз Агаты – прыгожай маладой жанчыны: «Рукі ў яе былі прыгожыя і прывабныя, голыя да плеч, белыя і гладкія… Сама яна – высокая і мажная, белабрысыя бровы і шэрыя вочы, зацягненыя сытаю каламутнасцю. Як ішла яна ў сені, стан яе цяжка гойдаўся і вочы прасілі сну». З апісання Агата паўстае перад намі нібы Мадонна – маці чалавечая (столькі любові аддае Агата сіраціне Стасюку).
  3. Агата марыць пра сям’ю, добрага мужа, дзіця. («I яна будзе мець дзіцё, і яе будзе кахаць і шкадаваць…») Яна ўсім сэрцам кахае Асташонка, хаця і стараецца не прызнавацца сабе ў гэтым.
  «А тут Асташонак, малады і вясёлы, трохі жулікаваты, заўсёды стараўся злавіць яе і на вуліцы і на полі. I поўніў яе агнямі суму здаровай перарослай дзяўчыны».
  4. Бытавыя і пейзажныя сцэны ў апавяданні «Вераснёвыя ночы» дапамагаюць зразумець пачуцці і перажыванні галоўнай гераіні, адчуць змены яе настрою.
  «На момант нешта кальнула сэрца. Пасля ўспомніла, як вельмі шмат сваталіся да яе, вельмі шмат уздыхалі па ёй, але ніхто не падабаўся, а без кахання замуж ісці не хацела. Так і прайшла першая дзявочая маладосць. I другая на сконе… цяпер жа яна ўсім падабаецца, але ўсе нашмат маладзейшыя за яе хлопцы; старэйшыя ж усе пажаніліся».
  Агата ўвесь час думае пра сваю будучую сям’ю, нараджэнне дзіцяці. Яна стараецца зрабіць правільны выбар мужа – Зыгмуся Чухрэвіча, які мог бы быць добрым сем’янінам, але яна яго не кахае, або маладога хлопца Асташонка, ад якога так ные сэрца, яе каханага. Каханне перамагае ўсё – Агата выбірае шчырыя пачуцці. Унутраныя маналогі гераіні сведчаць пра гэта:
  «Цяпер яна глянула на Зыгмуся, азірнулася толькі, выходзячы за перагародку ў кухню. «Ісці за яго? I каб дзіцё маё было ад яго? Родненькія ж мае… А божачка!»
  5. Дакладнасць бытавых малюнкаў, працы, пейзажных замалёвак спалучаецца з агульным настроем усяго апавядання, узнёсла-лірычным тонам аўтарскіх апісанняў, што разам складае непаўторны сюжэт і кампазіцыю твора. Адметнасць сюжэта можна бачыць у павольным, няспешным развіцці дзеяння і раскрыцці характару персанажаў. Тэма твора – выбар дзяўчынай свайго каханага, спадарожніка па жыцці. Канфлікт у творы мае маральна-этычную аснову. Агата выбірае паміж матэрыяльным дастаткам і каханнем. Своеасаблівасць сюжэта выражаецца выбранымі аўтарам апісаннямі вясковага побыту, будзённай працы, малюнкамі прыроды. Гэты твор падзелены аўтарам на сем частак, кожная з іх мае сваю завершанасць. Першая частка апавядання прысвечана апісанню будзённых вясковых клопатаў; другая – гаворцы Агаты з Зыгмусем Чухрэвічам, яго заляцанням да дзяўчыны; трэцяя – роздуму Агаты наконт маладосці, аб паводзінах Асташонка; чацвёртая – параўнанням Асташонка і Зыгмуся Чухрэвіча, разважанням пра жыццёвую мудрасць брата; пятая – будучаму замужжу Фэлькі і Алімпы, марам пра сваё ўласнае дзіця; шостая – апісвае заручыны брата з яго каханай, раптоўнае прасвятленне Агаты; сёмая – каханню Агаты, іх сустрэчы з Асташонкам.
  6. Самыя лірычныя сцэны ў апавяданні перадаюць накал пачуццяў галоўнай гераіні:
  «Аднак вострым сумам на момант сціснула сэрца. I зноў ціхі прастор палявой восені агарнуў спакоем душу. Плыў водар павольнага канання травы і кветак. Верасень чула драмаў на ржышчы, уздыхаў радасным шэптам кустоў».
  «Гарэла святло ў хатах. Ішла ноч. Маўчала восень у садах і агародах, мёдам пахла павольнае кананне кляновага лісця. Якую ж ноч прынёс верасень!»
  «I так кружылася ў галаве, а гэта моцна стукнула ў мазгах. Усё заварушылася перад вачыма. Яблынавыя цені і сонечныя лапіны на зямлі заскакалі і пераблыталіся. Закалацілася сэрца, і заныла душа выбухамі вострага суму».
  7. Фэлька і Чухрэвіч з маленства сябравалі, нават закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну. Жаніцьба Фэлькі не развяла іх сяброўства канчаткова.
  «Раней, як Фэлька быў яшчэ хлопцам, яны дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Пасля бурна разышліся з-за дзяўчыны, якой абодва дамагаліся і якая, урэшце, пайшла замуж за Фэльку. А Фэльку не давялося з ёю доўга пажыць – нарадзіўшы Стасюка, яна неўзабаве памерла. Тады ўсё забылася. Зноў у іх пачалося нешта падобнае да дружбы».
  На першы погляд яны вельмі падобныя – абодва яны працавітыя, добрыя гаспадары, але па паводзінах, шырыні духоўных памкненняў гэтыя героі зусім розныя. Фэлька моцна кахае Алімпу, стараецца заўсёды быць побач з ёю, з моладдзю. Зыгмусь нейкі абыякавы. Ён нібы таксама кахае Агату, «паўтара гады ўжо дамагаецца, каб узяць яе замуж…», але і каханне яго нейкае нерухомае, вялае, што сведчыць пра беднасць пачуццяў, нячуйнасць душы.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений