Зіма. Мароз кусаецца,
Пра поўдзень дзе хто марыць,
Калі ля нас спыняецца,
Румяніць толькі твары.
Снег усе дарогі нам заслаў,
К суседзям не пралезці.
Тады нам марыцца вясна
I яблыні ў квеці…
I не скуе нам сэрцаў лёд,
Спякота не расплавіць.
Сярод выгод, сярод нягод
Жыццё умеем славіць!
Трывалы, моцны ў нас касцяк,
Што нам ліхая сцюжа.
Беларусы мы як-ніяк,
Нас сцюжам не адужаць!