Лясная гісторыя

Пераказы і дыктанты

  Перад світаннем, калі патухаюць зоры, калі неба робіцца бледна-зялёным і над ляснымі азёрамі разгараецца адзіная калючая зорка, з лясных зараснікаў выходзіць да возера прыгожы гарбаносы звер. Доўгімі стальнымі нагамі ён асцярожна ступае па травах, і ніводная ламачына не хрумсне пад яго капытом. Звер асцярожна пасоўваецца наперад, і, быццам падпарадкоўваючыся невядомай і бязгучнай мове, з зараснікаў выплывае за ім другі звер, меншы. Яны падыходзяць да возера і пачынаюць асцярожна цягнуць ваду праз ружовыя мяккія губы. Ласянё праганяе смагу хутчэй і пачынае дурэць, торкае маці храпай пад пахавіну. Яму добра і весела, ён глядзіць на свет добрымі, вялікімі, як слівы, вачыма.
 Але раптам нейкае далёкае храбусценне насцярожвае ласіху. Вось яна стрыганула вушамі, вось наставіла прыгожую морду. I дзіцё заціхла. I яны рушылі след у след. Зніклі, быццам і не было.
 Палымнее над люстэркамі азёр усход, салодкія прыемныя дрыжыкі прабягаюць па лістоце; раса, прадвесніца яснага дня, павольна збягае на зямлю. Лес стаў прыгажэйшым, ён гожы, як песня, але зусім пусты, быццам разам з жывёламі адышла і яго душа.
(168 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений