Лёнькавы памылкі

Пераказы і дыктанты

  У нашай школе на сцяне вісела адзіная карта паўшар’яў. Аднойчы, калі нікога яшчэ не было ў класе, Лёнька яе размаляваў.
 На пакрытай жоўтай фарбай Афрыцы паявіліся цыбатыя страусы, даўгахвостыя павіяны. Там, дзе, па нашаму ўяўленню, бушавалі вятры Паўночнага Ледавітага акіяна, застылі ў святочных манішках пінгвіны. У тым месцы, дзе выцягнуўся трохкутнік Індыі, Лёнька намаляваў слана.
 У клас сталі заходзіць вучні. Здзіўленыя і разгубленыя, яны спыняліся за Лёнькавай спінай. А Любка-паклёпніца памчалася ў настаўніцкую, каб сказаць, што Лёнька псуе карту.
 Зазваніў званок. У клас зайшоў Васіль Пятровіч. Ён пакуль не глядзеў на карту паўшар’яў, што вісела за яго спінай, але мы адчувалі: настаўнік ведае аб Лёнькавай прадзелцы. Толькі на трэцім уроку, калі была геаграфія, Васіль Пятровіч уважліва агледзеў карту і, звяртаючыся да нас, сказаў:
 – Паглядзіце, дзеці, і скажыце, якую дапусціў памылку наш Лёнька?
 – Кенгуру водзяцца ў Аўстраліі, – растлумачыла з задняй парты Любка.
 – А пінгвіны жывуць у Антарктыдзе, – дадаў нехта.
 – Вось бачыш, Леанід, – з дакорам прамовіў Васіль Пятровіч.
(157 слоў)

Паводле М. Даніленкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений