Як няпроста было Максіму Багдановічу стаць беларускім паэтам! Пачаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой. Напачатку ён проста не ведаў яе! Не ведаў жывых беларускіх гаворак. Упершыню на радзіму ён прыехаў у дваццаць год. Дваццаць год – гэта многа толькі для Максіма, бо ён ужо вядомы беларускі паэт.
Вялікае відаць на адлегласці, і пісьменнік сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё – гэта подзвіг. Напорыстае, роўнае, але кароткатэрміновае гарэнне адной страсці. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і гаворым пра яго менавіта так. Тое, што мы завём подзвігам, для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўключае ў сябе нешта такое, што, аддаючы належнае чалавеку, тым часам як бы робіць звышнатуральнай для яго самога яго дзейнасць. Подзвіг? Максім Багдановіч не адчуваў усяго гэтага.
(141 слова)
Паводле М. Стральцова.