Максім Лужанін — Добры хлопец Дзік

Максім Лужанін

Адказы на пытанні:
 1. Дзік – гэта звычайны дваровы сабака. Дзіка прынёс сын шаўца Міколы Марат на лютаўскім досвітку. Марат запэўніваў, што сабачаня – сын англійскага дога і нямецкай аўчаркі. Узамен ён атрымаў кнігу пра Шэрлака Холмса.
 2. Сабачаня выглядала шэрым пушыстым камячком з таўсматымі лапкамі і сытым цельцам. Змалку ён трымаўся вельмі салідна. Павольна хадзіў, бегаў трухам, не спяшаўся, еў не хапаючыся, голасу без толку не падымаў, ніколі не заходзіўся брэхам ад першага шолаху за акном ці на гародзе. З першых дзён жыцця ў хаце Алеся, Дзік вёў сябе як вопытны сабака, хатнім здавалася, што ён усё разумее і ўсім спагадае, толькі параіць не можа – не ўмее гаварыць. Гэта было і ў яго знешнім абліччы, і паводзінах, і павадках. Дзік ведаў сям’ю пісьменніка па імёнах, склікаў за стол есці, зваў з двара ў кватэру, запрашаў да тэлефона.
 3. Гаспадар вельмі палюбіў Дзіка, яшчэ з самай першай сустрэчы. Паводзіны надзвычай разумнай і вернай сабакі выклікалі давер і любоў да яго, як да члена сям’і.
 4. Аднойчы Алесь выйшаў прагуляцца разам з Дзікам. Той пабег наперад, а тут на Алеся напаў рабаўнік, які патрабаваў скінуць паліто. Але тут узнік Дзік і абараніў гаспадара, а рабаўнік збег. Гаспадар зразумеў, што можна смела гуляць з Дзікам, як з сапраўдным ахоўнікам, бо сабака быў верны яму і любіў Алеся і яго сям’ю. Сабакі – самыя адданыя і верныя істоты з усіх дамашніх звяроў.
 5. Паля таго, як Дзік праявіў амаль чалавечыя хітрасць і кемлівасць падчас сваркі з рудым сабачкам, хатнія вырашылі, што той пярэчыць усім законам і тэорыям Паўлава, мае кемлівы, амаль чалавечы розум. І хаця гаспадар імкнуўся насварыцца на Дзіка, у яго не атрымалася, бо пачуцці былі зусім іншыя. Дзік адчуваў гэта, таму вінаватым сябе не лічыў, але выгляд рабіў, асабліва тады, калі апынуўся ў цэнтры ўвагі.
 6. Гаспадар і яго дачка справакавалі Дзіка з’есці любімыя ім аладкі. Яны не чакалі ад яго такой рэакцыі, аднак сабака, усё ж звер і паступіў, як звер, хоць і хатні. Пасля, убачыўшы рэакцыю гаспадароў, Дзік адчуваў сябе вінаватым і перажываў, амаль як чалавек. Сям’я вырашыла далей быць асцярожней ў сваіх загадах і паводзінах.
 7. Дзік займаўся выхаваннем хатняга ката – не дазваляў яму весці сябе некультурна і красці са стала, акуратна выносіў яго за каршэнь, але цярпеў, калі Хама еў з яго міскі, ці займаў яго посцілку. Дзік праводзіў гаспадыню ў магазін, прыносіў газеты, клапаціўся пра кожнага члена сям’і, у якой жыў.
 8. Дзік пакінуў аб сабе самыя лепшыя і цёплыя ўспаміны, для сям’і Алеся Дзік быў сапраўдным членам сям’і, сябрам, памочнікам, ахоўнікам. За дабро ён плаціў дабром.

Сказать спасибо
( 66 оценок, среднее 4.41 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений