Максім Танк — Антысанет

Максім Танк

Што сваёй Музе рупнай, працавітай
Я падару на схіле сваіх лет?
Мо з дрэва райскага прынесены ранет,
Пярсцёнак Палікрата срэбраліты?

Мо чару, поўную вясновага блакіту,
Ці нейкіх кветак палявых букет,
А мо гарэзу прыбяру ў санет –
У вопратку багіняў старажытных?

Як гэты вабны ўбор да твару ёй!
Чаму ж не радуешся, дарагая?
– Як мне ў ім дзіцянё карміць, не знаю,

Як працаваць і цешыцца з табой,
Калі санет твой грудзі і стан мой
Чатырнаццаццю клямрамі сціскае.

1974

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений