Так непаседа кот паблытаў
Клубкі крутых кужэльных нітак,
Што бабцы і да дня ці ўдасца
У блытаніне разабрацца,
Як у сваіх снах, успамінах,
Жыцця мінулага сцяжынах,
У цвыркуновай песні ў хаце,
У шэпаце прысад і пацер…
– Мо памагчы? – Не трэ, хлапчына..
Хіба лепш пасвяці лучынай.
Шкада: віноўнік збег ад кары
Дзесь на гарышча, як за хмару,
Адкуль паглядвае часамі
На свой гармідар зіркачамі,
На качарэжнік, дзе сам знае,
Што памяло яго чакае.