Максім Танк — Калі сцюжа ўмацоўвае поле…

Максім Танк

Калі сцюжа ўмацоўвае поле.
Вецер ледзянымі падковамі яго

ўтрамбоўвае,

Ноч пасыпае колкімі зорамі і цішынёй –
Ідуць плугі на адпачынак.
I хоць субяседнікі з іх невялікія,
Але, калі добра прыслухацца,

можна пачуць,

Колькі баразён за лета яны правнлі,
Колькі перавярнулі камення і дзёрну,
Колькі старых дзірваноў і акопаў яны зааралі…

Можа, скупымі яны на ўспаміны
Сталі, працуючы з намі,
Людзьмі стрыманымі і маўклівымі
Ці наадварот: мы перанялі ад іх
Мову зямлі гэтай чэрствай, падзольнай.

1967

 

Крыніца: Танк. М. Выбранае: Вершы / Прадмова В. Зуёнка. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 335 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений