Максім Танк — Мой каўчэг

Максім Танк

Мой каучэг —
Толькі больш загружаны,
Як Ноеў.
Бо і пасланцамі
Розных плямён і народаў
З іх засляпеннямі і разладамі
Перадаюць з рук у рукі,
З пашчы ў пашчу
Штормы,
Тайфуны,
Цунамі.

Амаль кожны дзень
Я выпускаю папары
Галубоў-разведчыкаў
У пошукі
Мірнага прыстанішча.
Але пакуль што
Усе яны прыносяць —
Не зялёныя галінкі
Пальмы ці алівы,—
А атручаныя
Промні бліскавіц.
Хірасімы,
Нагасакі,
Чарнобыля,
Пачарнелыя каласы збажыны
I гарачыя ад крыві
Гільзы патронаў.

 

Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений