Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.
Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.
1965