Максім Танк — Санет (Заснула казка на акне маім астрожным…)

Максім Танк

Заснула казка на акне маім астрожным.
Бялеюць грэбні неабсяжных гор,
Над імі – лесу цёмнага узор
На небасхіле змрочным і трывожным.
 
Звяры там з лесуном пужаюць падарожных,
Там вадзянік жыве ў глыбі азёр,
Чараўніком прыкуты да скалы арол,
Галосіць вецер там між пуцявін дарожных…
 
Астрог спіць глуха. Быццам у паўсне
Агні прадмесця дальняга датлелі,
А казка серабрыцца на акне
 
Маёй сцюдзёнай, адзінокай цэлі,
I голас снежнае мяцелі
Мінулае прыпамінае мне.
 
1933

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений