Максім Танк — Шчасце

Максім Танк

Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?

 

Адказы на пытанні:
 1. Шчасце – дабрабыт, асалода, поспех, радасць, фартуна, шанцаванне.
 2. Хлеб і соль на стале – прыкмета дабрабыту ў беларускай хаце, а значыць шчасця ад багатага ўраджаю.
 Пот, дарожны пыл, родны небасхіл – праца, дарога дадому робіць чалавека шчаслівым.
 Дружба мацнейшая – чалавек, які мае сапраўдных сяброў – самы шчаслівы ў свеце
 Песні – людзі спяваюць і ў горы і ў радасці.
 3. Пасля слоў "З песні…" стаіць шматкроп’е, бо аўтар робіць сэнсавую паўзу, звяртаючы нашу ўвагу на гэта. "Простае шчасце людское" – у кожнага сваё. У чалавека сваё разуменне і паняцце шчасця.
 4. Вершаваны памер гэтага верша – дактыль. Рытм звязаны з апавядальнай інтанацыяй верша: дактыль вымаўляецца з паніжаючай інтанацыяй, разважліва, удумліва, з ноткамі мінору.
 5. Верш Максіма Танка "Шчасце" патрэбна чытаць удумліва і разважліва.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений