Мікола Мятліцкі — Бяссмертнік

Мікола Мятліцкі

Бяссмертнік, атручаны лекі твае.
Жыцця тут пагаслага мёртвая стынь.
А шчасце былое жаўцяна ўстае,
Мне дорыць і дорыць жывую святлынь.

О, колькі жадана ўвабрала яна
Дыхання каханай, і мрой, і цяпла.
І зараз пакутніца свету адна
Шчыруе над цветам душа, як пчала.

Не хоча, аслепшы ад слодычных мрой,
Збалелая, ўбачыць атручаны жах
І цешыцца ўяўна гуллівай ігрой,
Танцуючы танец на чорных крыжах. 

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений