Дасвецце… Пяць напружаных хвілін.
I ўжо з-за лесу вогненная лава
Уніз цячэ
і росна морак плавіць,
Зіхотна стыне ў голлі вершалін.
Здзіўленне дню: вось ён, тварэц красы!
Плыве ў расянай цішы прахалоднай
Агністы шар вялізны, жыцдяродны —
I свет на ўсе гамоніць галасы.
Расу атросшы з крыльцаў, жаўрукі
У небнай вышы сцішана лунаюць.
Іх срэбны спеў —
гармонія зямная –
Знітуе ў жыце новыя вякі.