Мікола Мятліцкі — Усмешка Джаконды

Мікола Мятліцкі

Са стагоддзяў выходзіць у залы
З гледачамі вітацца вачамі,
Чуць здзіўлёныя хоры-ухвалы,
Прахалоднымі стынуць начамі,

Вандраваць пад аховай па свету,
Ахінаць кантыненты рукамі,—
Сатвараліся ў муках партрэты
У стагоддзях зямных мастакамі.

Перад майстрам застыгну, удзячны,
Я, вандроўнік сягонняшні свету.
Не завузка і спрошчана бачны
Свет, усмешкай мадонны сагрэты.

Над ягоным самотным спакоем,
Што забыта, азябла вякуе,
Як, маэстра, смяротнай рукою
Запалілі усмешку такую?!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений