Мікола Мятліцкі — Зямлі маёй сівыя мацяркі…

Мікола Мятліцкі

Зямлі маёй сівыя мацяркі,
Сініцай стукне ў шыбу ваша доля,
Падняўшы дзён былых мацерыкі,
Пазваўшы зноў сваё засеяць поле.

На тым сяйве –

  старэчая рука,

Што сіверам прастуджаным прашыта,
Расцісне сок сырога камяка
I на слязу сваё аброніць жыта.

…Прайшлі гады.

  Мінуць услед вякі.

Ды не відаць на полі гэтым пожні,
Хоць у жыцця,

як колас той апошні,

Зямлі маёй сівыя мацяркі.

У выстылых і выцвілых вачах
Блішчыць астатнім променем пагода.
I з ношаю зямной –

спачыну згода

Ляжыць-плыве на згорбленых плячах.

Яе не зрынуць звад зямных клыкі
I не паб’е нішчымніца худая.
Сваё жыццё, як поле, аглядае
Сівая бабка

светла, з-пад рукі…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений