Нашы азёры

Пераказы і дыктанты

  Амаль усе нашы азёры, асабліва на поўначы Беларусі, падараваў нам ледавік, які ссунуўся на нашу зямлю са Скандынавіі і растаў у нас.
 Пяць абледзяненняў было на тэрыторыі Беларусі. Першае, самае старажытнае абледзяненне, адбылося шэсцьсот тысяч гадоў назад і доўжылася аж сорак тысяч гадоў. Апошняе, самае халоднае, вельмі паўплывала на наш сучасны рэльеф.
 Катлаваны беларускіх азёр найчасцей ледавіковага паходжання. Растаў лёд паміж марэннымі градамі, і ўтварыліся наступныя запрудныя азёры: Нарач, Асвейскае, Дрысвяты. Вадаспадам сцякала з ледавіка вада ў вертыкальныя шчыліны, вымываючы невялікія, але глыбокія катлаваны. I там наліліся азёры.
 Браслаўскія азёры самыя прыгожыя. Іх у нас называюць блакітнымі каралямі Беларусі. Самым вялікім з’яўляецца возера Нарач. Нездарма ж мы яго называем сваім морам. I тут жа дадаём: «Нарач – дзіця акіяна». I яно зразумела, бо нам вельмі хочацца мець свой акіян, хоць вось такім чынам далучыцца да яго.
(138 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений