Незвычайныя інжынеры

Пераказы і дыктанты

  У баброў будаўніцтва жылля вядзецца па плане, як і ў людзей.
 Калі бераг ракі высокі, бабры рыюць нару пад вадой, робячы сухую пячору. Калі бераг нізкі, то пячора не атрымаецца. У гэтым выпадку бабры будуюць хатку. Сучча, галінкі, бярвенне склейваюцца глеем. У сярэдзіне хаткі можа быць некалькі пакояў, але дзвярэй там вы не ўбачыце, бо бабры ўваходзяць у сваю хатку толькі пад вадой.
 У залежнасці ад хуткаплыннасці рэчкі бабры будуюць плаціны розных канфігурацый. Некаторыя збудаванні могуць потым стаяць дзесяцігоддзямі.
 Цікавыя факты з рэкордаў незвычайных інжынераў сустракаюцца ў навукова-папулярнай літаратуры. Напрыклад, у Бярэзінскім запаведніку бабры пабудавалі плаціну даўжынёй дзвесце трыццаць сем метраў.
 У народзе ёсць прыметы, звязаныя з працай баброў. Калі восенню бабры валяць дрэвы, рамантуюць запруды, працуюць дружна, то маразы блізкія. Паводзяць сябе спакойна – чакай добрага надвор’я. Працуюць усю ноч – будзе дождж.
(134 словы)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений