Ніл Гілевіч — Добры чалавек

Ніл Гілевіч

Як слаўна, як хораша ўранку
На ўзлессі вясновай парой!
I хлопчык прыбег на палянку:
Ён чуецца тут як герой.

Нічога смяльчак не баіцца:
Ён мае арэхавы прут,
Каб нават ад воўка адбіцца,
Калі той надарыцца тут.

Вось бачыць ён яркую зёлку,
Памкнуўся яе сашчыкнуць –
Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку,
Што божай адвеку завуць.

Паўзе яна ўгору няспешна,
Занятая справай сваёй.
Любуецца хлопчык уцешна
I лічыць «радзімкі» на ёй.

Кароўка у кропачках дробных
Спакойна былінку хіне:
– Я знаю: ты добры, ты добры
I ты не пакрыўдзіш мяне!..

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений