Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала…)

Ніл Гілевіч

Ты сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
Нясмелай, цнатлівай красой
Ты сэрца маё ўсхвалявала.
 
Пасля тут іх будзе нямала
Цвісці на паляне лясной.
Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.

1949

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 4.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений