Ніл Гілевіч — Восень

Ніл Гілевіч

Перайманне
з «наватараў»

Восень — бяззубая, лысая восень!
Пшыкае ў лузе зрудзелая порхаўка,
Лезе ў гароды пражэрлівы вусень,
Лес атрасаецца жоўтаю перхаццю.
Толькі й чутно, як дзятлы-эскулапы
Стукаюць моцнымі дзюбамі ў пушчы.
Дрэвы бязмоўныя, як асталопы.
Гумны разінулі чорныя пашчы.
Рыжай лісіцаю сцелецца верасень,
Хмары у небе — трыбухатыя каровы.
Не бяда, што ні сэнсу,
Ні ладу ў вершы.
Затое, глядзіце,
Як рыфмуецца здорава!
 

1961

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений