Ізноў сумую па буслах,
Нібы па родным чалавеку.
Іх восень ціха адвязла
На рыжым чоўне дзесь да грэкаў,
Ці мо ў Егіпет, ці куды, —
Далей ад дрыжыкавай слоты.
Стаяць манахамі сады
У сутанах вымаклых за плотам
Ізноў сумую па буслах,
Нібы па родным чалавеку.
Іх восень ціха адвязла
На рыжым чоўне дзесь да грэкаў,
Ці мо ў Егіпет, ці куды, —
Далей ад дрыжыкавай слоты.
Стаяць манахамі сады
У сутанах вымаклых за плотам