1. Пасля Спасу — царкоўнага свята, пчолы ўжо пераставалі насіць мёд. Таму сяляне падразалі соты і святкавалі. Да падгляду пчол у сям’і Міхала рыхтаваліся, як да вялікага свята:
На гэты дзень і сама хата
Была прыбрана зухавата:
Памыты лавы, стол, падлога,
А каля покуця святога
Дзве сцены клёнамі ўбраны;
Абрусам белым стол засланы…
Мужчыны зранку мылі галовы, падкручвалі вусы, апраналіся ў новыя камізэлькі. Хлопцы, запусціўшы каровак у балота, паглядалі, ці не едуць госці. Гаспадыня клапацілася аб тым, каб было чым пачаставаць гасцей. Дзяўчынкі дапамагалі ёй.
2. Апісанні і дыялогі, выкарыстаныя аўтарам у творы, дапамагаюць уявіць персанажаў.
Юрка вельмі любіць мёд. Яхім Андроцкі мае мянушку Вухін. Яго жонка — кадушка Зося, якая "як гліна, надта цяжка, пад ёю крэхча каламажка".
Язэп з Караліны — жыхар заможны і выдатны. Усім сваім відам і паводзінамі нагадвае паноў — "хоць не шляхецкага ён роду, але падтрымліваў іх моду". Яго жонка — "панадная шляхцянка, з прыгожым тварам, з тонкім станам".
Кандрат — бортнік, якога ўсе чакалі, бо "Кандрат жартлівы быў мужчына і каля пчолак хадзіў смела".
4. У час застолля пануе вясёлы, жартаўлівы настрой. Сустрэліся родныя людзі, ім ёсць аб чым пагаварыць, пажартаваць. Якуб Колас нават прыгадвае свайго сябра Янку Купалу, і шкадуе, што той не мог пабыць на гэтым "сялянскім банкеце":
Мой мілы Янка, мой Купала!
Ў агульны вір нас доля ўгнала.
Чаму ж, чаму часінай тою
Мы не спаткаліся з табою,
Каб стол сялянскага банкету
Развесяліў душу паэту?
5. Якуб Колас з любоўю апісвае ўзаемаадносіны сваякоў. У характары кожнага беларуса перш за ўсё праяўляюцца гасціннасць, весялосць, спагадлівасць, працавітасць, гумар.