Па матывах твора

Пераказы і дыктанты

  У сучасным свеце з’явілася мноства спосабаў даведацца пра сюжэт твора мастацкай літаратуры без прачытання кнігі. Гэта фільмы, коміксы, гульні, кароткія зместы. Але, вядома, найлепш усё ж спачатку ўзяцца за тэкст. Чытаючы твор, ты несвядома развіваеш фантазію: трэба ўявіць герояў і падзеі, якія з імі адбываюцца. Чаго не скажаш пра коміксы і фільмы, таму што там за нас ужо пастараліся розумы мастакоў і рэжысёраў. Наш мозг спатрэбіцца толькі для засваення інфармацыі.
 Аўдыякніжкі! Чамусьці пра іх шмат хто забывае. Выкарыстоўваюць запісы дыктараў тыя, хто беражэ час і зрок. Няма нічога прасцейшага, чым ехаць у транспарце або ісці ў школу і слухаць творы класікаў, а не сядзець у сацыяльных сетках або гуляць у гульні! Зразумела, што стапрацэнтнага засваення, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Так, ты не будзеш цалкам засяроджаны на кнізе, але ж асноўную частку ўловіш. А гэта якраз тое, што трэба.
(141 слова)

Паводле С. Грудніцкага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений