Палесся абрус аксамітны

Пераказы і дыктанты

  Прыпяцкі нацыянальны парк – найбуйнейшы ў Еўропе забалочаны масіў, спавіты Прыпяццю. Калі бачыш плынь гэтай велічнай ракі, узгадваеш радкі Якуба Коласа: «Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну…»
 Прыпяцкі край застаецца сімвалам прыгажосці і самабытнасці нашай прыроды. Дубровы ў Прыпяцкай пойме сапраўды непаўторныя. Ёсць тут цар-дуб. Гонар не толькі палешукоў, але і ўсёй Беларусі.
 Прыпяцкае Палессе – літаратурны край. Калі прабіраешся па вузкіх сцежках, здаецца, што зараз заўважыш маёнтак Балотныя Яліны з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Убачыш, як імкліва рушыць кудысьці па заімшэлых купінах дзед Талаш з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва». На люстэрку прыпяцкага разводдзя можна ўбачыць човен палескіх рабінзонаў з аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны».
 Велічныя палескія краявіды, Прыпяць не маглі не паўплываць на нораў палешукоў. Яны спакойныя і разважлівыя, рашучыя і мужныя, працавітыя і самабытныя, як сама прырода.
(141 слова)

Паводле Я. Рагіна.

Сказать спасибо
( 6 оценок, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений