Раіса Баравікова — Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання…

Раіса Баравікова

Чаму? Навошта? – што ні дзень

з пытання.

Вышукваеш нуды маёй прычыны,
а я заўсёды думала, мужчыны
ніколі не ўдаюцца ў сэнс кахання.

Як часам незаўважна ўскрыліць мара,
надзея ўспыхне з аднае усмешкі,
хто знае, на якіх кастрах згараем,
раздзьмухваем якія галавешкі?..

Дзеля чаго? Спрадвечная пакута.
Чакаем ночы, каб не спаць да дня.
Адзін гаворыць – мёд,

другі – атрута,

і кожны выпіць хоча ўсё да дна.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений