Рамонак на шыбіне

Пераказы і дыктанты

  Нас у аўтобусе нямала, але ніхто не стаіць. Кожны размясціўся, як зручней. Вось дзядзька сядзіць, як на троне. Ён расшпіліў у кажушку верхнія гузікі, абапёрся на кіёк і строга пазірае паверх галоў. Маладзіца каля яго ўсім сваім выглядам паказвае, што тут ёй ніхто не цікавы. Дзяўчынка, што размясцілася насупраць іх, хвілін колькі сядзела з прыплюшчанымі вачыма і ў куточках вуснаў хавала сваю ўсмешку. Потым адважылася, зняла рукавічку і ружовым пальчыкам пачала вадзіць па заінелай шыбіне. На ёй смела з’явіліся кружочкі, рысачкі і палосачкі. А калі аўтобус зрабіў паварот і маладое сонца пазалаціла праменямі шыбіну, мы ўсе ўбачылі, як пад рукой дзяўчынкі ўспыхнуў вясновы цуд – кветка.
 I ўсміхнуўся гэтаму цуду пажылы, самавіты дзядзька, па-веснавому больш шчырай стала маладзіца.
 На наступным прыпынку дзяўчынка паднялася з месца і пайшла да дзвярэй.
 А на шыбіне ўсю дарогу гарэў пакінуты ёю рамонак.
(143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений