Рыгор Крушына — Канцона

Рыгор Крушына

Лёгка думкай лунаць у надхмар’і,
Калі радасць душу прыгарне.
Я не мог праспяваць табе арыі,
Звонкі голас не дадзены мне.
Нічога вакальнага ў голасе –
Пустое паціху малолася.

Слова дзесьці ў дарозе ахрыпла,
У бяссіллі дранцвела зусім.
Ты мне прысаку ў сэрца насыпала,
Узнімалася полымя ў ім.
I голас прачулага лірыка
Імкнуўся раскінуцца шырака.

Я хацеў табе шчыра прызнацца,
Што гарэў і балюча кахаў.
Ад пачуццяў аж плечы згінаюцца –
Адчуваў, і пакорна сціхаў.
Змагаўся з маёю натураю…
Зацішша цвіло перад бураю.

Я маўчаў. Але ўпотай канцона
Варушыла трывожна мяне.
Можа сёння, каханнем свянцоная,
Усхвалюе, расчуліць, кране
Цябе, маю зорку праменную,
Да скону нічым незаменную.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений