Рысь

Пераказы і дыктанты

  У лясных гушчарах хаваецца рысь – дзікая лясная кошка.
 Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх ходзяць алені. Вось яна спынілася ля дрэва, зацярушанага снегам. Зараз драпежніца ўзбярэцца на сук, што звісае над сцежкай, і будзе ляжаць нерухома, цярпліва чакаючы, калі тут пойдуць алені. Калі алень будзе адзін, рысь адразу кінецца на яго. Калі іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга.
 Хоць рысь і спрытная, і дужая, і хітрая, але зімою нялёгка ёй знайсці здабычу. Зайцы – асноўны корм рысі ўзімку. Шукаючы іх, звер падыходзіць часам да чалавечага жылля.
 У Лепельскім раёне здарылася такая гісторыя. У студзеньскі вечар чалавек пайшоў у лазню. Перш чым пакласці дровы ў печ, ён захацеў выграбці попел. Раптам з печы выскачыла рысь і, фыркнуўшы, кінулася ў расчыненыя дзверы. Відаць, захацелася драпежніцы паспаць у цяпле. Прыцемкам яна пракралася ў незачыненую лазню, дзе і патурбаваў яе гаспадар.
(144 словы)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений