Самае вялікае свята

Пераказы і дыктанты

  Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне было толькі два гады, але я помню, як у сонечны летні дзень ад самалёта нешта адарвалася і паляцела ўніз. Гэта была першая бомба, скінутая фашыстамі на пасёлак Гарадок, дзе мы тады жылі.
 Вайна скалечыла маё дзяцінства і забрала ў мяне бацьку. Ён загінуў у красавіку сорак пятага года недалёка ад Берліна. Цяпер там вайсковыя мемарыяльныя могілкі, дзе на адным з надмагільных камянёў высечана прозвішча майго бацькі. Я ж разам з маці да канца вайны быў вязнем працоўнага лагера ў польскім горадзе Быдгашч. Вызваленне да нас прыйшло ў студзені сорак пятага года.
 Неба майго сіроцкага дзяцінства вечна будзе расквечваць пераможны майскі салют. Дзень Перамогі з таго часу для мяне – самае вялікае свята. Здаецца, якраз да гэтага свята дрэвы апранаюць сваё зялёнае лісце, а ў кветніках палымнеюць цюльпаны.
(135 слоў)

Паводле У. Скарынкіна.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений