Ніякага гора не ведала гэта прыгожая Хмарка. Можа, таму яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала пра белы свет.
Добра было Хмарцы плыць высока-высока ў бязмежжы неба і акідаць поглядам прыгожыя малюнкі зямлі. З гэтай страшэннай вышыні ўсё выглядала вельмі хораша, вельмі прыгожа. Здалёк усё ўяўляецца нам інакш, чым на самай справе. Такая ўжо схільнасць нашай душы – бачыць усё добрае ў тым, што далёка ад нас.
I паплыла паволі шчаслівая Хмарка ў далёкую дарогу. А поле з пясчанымі схіламі ўзгоркаў, зялёныя лугі, адвечныя лясы і бары, якія чакалі дажджу, заставаліся ўсё далей і далей. Уласнае шчасце Хмаркі не давала ёй магчымасці заўважыць чужое гора. Ёй здавалася, што ўсе на свеце радуюцца сваёй долі. З гэтай прычыны Хмарка не ведала, з якой прагавітасцю чакала поле задаволення сваёй смагі. Не ведала, якую тугу пакідае яна пасля сябе на зямлі.
(141 слова)
Паводле Я. Коласа.