Станіслаў Шушкевіч — Барадаты камар

Станіслаў Шушкевіч

Голіць муха камара
Брытваю тупою,
Дзе ж уседзець камару –
Круціць галавою:
– Не пайду я да цябе
Больш сюды галіцца,
Ты не голіш бараду,
А ірвеш, сястрыца.

Ходзіць з той пары камар
Дзедам барадатым,
Нездаволена бубніць
Каля кожнай хаты.

1957

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений