Станіслаў Шушкевіч — Дудар

Станіслаў Шушкевіч

Хлопчык сцежкаю ідзе
Ды іграе на дудзе.
Дзесяць дзірачак у ёй,
А у кожнай голас свой.
Плыве музыка да хмар,
Грае хораша дудар.
Аж хістаецца чарот,
Проста просіцца ў паход.
Каля рэчкі асака
Прыпусцілася скакаць.
Салаўіны гай прыціх,
Слухаў музыку ў той міг,
Дударыку, заіграй,
Хай пачуе ўвесь наш край!

1957

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений