Станіслаў Шушкевіч — Мыш і казёл

Станіслаў Шушкевіч

Ішла мышка і пытала,
Дзе знайсці мукі і сала.
Паказаў казёл бародкай:
– За высокай загародкай,
Супроць млына, на прыгорку
Жыве коцік на задворку.
Паважае ён гасцей,
Хлебасол і дабрадзей.
Мышка ціха адказала:
– Пэўна, ён не мае сала?..
Потым глянула на горку
I хутчэй шмыгнула ў норку.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений