Сцены Лоскага замка

Пераказы і дыктанты

  Згодна з адным старым паданнем, сцены Лоскага замка-крэпасці муравалі не з цэглы, а з валуноў і камянёў, якіх было багата на лоскіх палях. Муры закладалі шырынёй у сем крокаў.
 У ніжні першы рад паклалі самыя вялікія валуны, і ўсе чорнага колеру. Далей пайшлі пласты сініх, за імі – шэрыя, карычневыя. I чым вышэй уздымаліся сцены, тым яны рабіліся ўсё святлейшыя, усё ярчэйшыя. А самыя апошнія метры сцяны і ўсе зубцы на ёй і вежы былі складзены з камянёў толькі жоўтых і чырвоных адценняў.
 Калі ў сцяну замуравалі апошні чырвоны камень і дождж адмыў высокія муры ад пяску і гліны, убачылі жыхары Лоска, што зубцы і вежы нібы залівае чырвонае золата, хоць неба і было зацягнута воблакамі.
 Вось так, здзіўляючы гасцей і палохаючы ворагаў, над Лоскам у любое надвор’е гарэла выкладзенае з розных каляровых камянёў зарыва.
(137 слоў)

Паводле А. Гурскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений