Сведкі мінуўшчыны

Пераказы і дыктанты

  Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама маўкліва ляжалі яны і дваццаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалеонаўскіх і гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту, што, здаецца, прыбяры іх – і беларуская прырода значна збяднее.
 З кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюцца пазбавіцца земляробы. Вучоныя называюць гэтыя стварэнні прыроды камянямі-падарожнікамі. Яны шмат могуць расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. З’яўляючыся адметнай рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
(127 слоў)

Паводле Э. Ляўкова.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений