Світанне на Нарачы

Пераказы і дыктанты

  На Нарачы толькі бралася на світанне. Ветру не было, але ад соснаў плыў пах жывіцы, ад вады цягнула рыбай. Унізе, па самай вадзе, слаўся бялёсы туман. Ён не кучаравіўся, не клубіўся, а нібы хаваўся ад людскіх вачэй пад чараты, што віднеліся каля далёкага вострава. Там, дзе туман адыходзіў, паказвалася гладкая, быццам шкло, сінеча вады. Неўзабаве гэта ж сінява ўспыхнула і ў небе над процілеглым берагам. Праз нейкую хвіліну над ёй прабілася ружовасць з ледзь прыкметным пераходам у барвовае. І раптам адтуль нібы полымя ўстала. Языкі яго раслі, падымаліся, і, нарэшце, паказалася свету вялікае сонца. І туман, і вада, і прыбярэжныя сосны адразу зрабіліся незвычайна ружовымі. Аднекуль з’явілася чайка і пачала купацца ў ранішніх промнях. У промнях зыркага сонца чайка на вадзе была як асколак разбітага люстэрка.
(129 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений