Сяргей Грахоўскі — Дубовы ліст

Сяргей Грахоўскі

Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Дарогі – у ячменнай пацярусе.
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.
 
Яго мая кранаецца рука,
А ён нібыта выкаваны з броні,
I жылка кожная дубовага лістка
Злілася з кожнай жылкай на далоні.
 
1962 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений