І туманныя слівы і яблыкі – вось яны –
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дарогах цяжкія вазы.
Халадком задыміліся травы збуялыя.
З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,
Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,
І рыпяць па дарогах цяжкія вазы,
Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,
Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, –
Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.
I яна адарыла пладамі 6агатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.