Тэматычная разнастайнасць вершаў і апавяданняў Цёткі, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

  Творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч) маюць пазнавальнае і выхаваўчае значэнне для дзяцей дашкольнага узросту. Творы Цёткі напоўнены матывамі дабра, спачування, справядлівасці.
  Галоўны герой апавядання «Міхаська» – сірата. Адзіная яго радасць – жораў, якога ён, падстрэленага, выратаваў ад пастухоў. Страшэнна непрыгожы ад роду дзіцяці, шкодлівым яго зрабіла адзінота. Ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська памёр ад воспы. Апавяданне накіравана супраць чалавечай чэрствасці, супраць сацыяльных абставін, якія яе нараджалі.
  У сваіх лірычных творах Цётка давала прыклад вобразнага, аб’ёмнага бачання праяў жыцця навакольнага і сацыяльнага ў цесным іх перапляценні. Бачым гэта ў вершах «Лета», «Восень», «Скора прыйдзе вясна» і інш. У вершах побач з прыгожымі карцінамі прыроды падаюцца і паэтычныя абразкі побытавага, сацыяльнага зместу, імкненне лірычнага героя да сялянскай працы (верш «Лета»). У вершы «Скора прыйдзе вясна», вясна гэта не толькі сімвал і вобраз прыгажосці, а яшчэ і сімвал стваральнай (на будучае) працы.
  У галіне стылю Цётка прынесла ў беларускую паэзію магутную стыхію лірызму, пачуццёвасці, на новым узроўні скарыстаўшы ў творчых мэтах фальклорную паэтыку. У прозе яна паказала адметную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы узоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання. У беларускай прозе Цётка стала таксама заснавальніцай экзістэнцыялізму («Зялёнка») — эстэтычнай плыні, якая моцна пашырылася ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны.
  Апавяданне «Зялёнка» – пра беларускіх студэнтаў, што вучыліся ў Пецярбургу. У цэнтры хворая на сухоты курсістка Зялёнка.
  У апавяданні «Лішняя» – вобраз маладой дзяўчыны, якая адчувае сябе выкінутай з жыцця, усе падзеі апісваюцца ва ўмоўна-сімвалічным плане. Кантраст багатага шлюбу і прысутнасці на ім «лішняй» з яе змрочнымі думкамі («Па збледлым твары хадзілі хмары дум»; «Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней»). Мы не ведаем, якія абставіны прывялі яе да адчування сябе непатрэбнай гэтаму свету («Ось і свет хвалёны, вялікі, прасторны, а мне некуды дзецца на ім… забыцца»). Але ж быў час, калі яна адчувала сябе шчаслівай: «Услужная памяць прыадчыніла дзверы прошламу… Мілыя, бясконца багатыя мінуты смяяліся да яе, ласкаліся вяснянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім». Пачуццё прадвызначанасці надае твору містычную афарбоўку.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений