Цішка Гартны — Зімовы вечар

Цішка Гартны

Свеціць месяц серабраны,
Зоркі рэзва зіхацяць;
Дрэвы інеем убраны,
Зачарованы стаяць.
Па шырокаму абшару,
Неагляднаму кругом,
Плывуць цені лёгкай хмары
То паціху, то бягом.
Ўжо гуляе разам з імі
Вёрткі дзед – стары мароз
І ліе вакол вачыма
Міліёны іскраў-слёз.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений